Ад работ мастачкі Галіны Загурскай ідзе цёплая і светлая энергетыка. Пейзажы, партрэты, нацюрморты, сюжэтныя карціны мовай фарбаў перадаюць тыя імгненні радасці, захаплення, настрою, якія натхняюць мастачку. “Танец птаха”, “У люстэрку Дзвіны”, “Маленні светлай Еўфрасінні”, “Кацяня” – гэтыя і іншыя яе работы заварожваюць, ад іх святлее на душы, кожны знаходзіць у іх штосьці сваё, асабістае і важнае.
Яе работы неаднаразова дэманстраваліся ва ўстановах культуры і адукацыі Полацка, Наваполацка, Віцебска. Яна брала ўдзел у выставах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Прыйшло прызнанне: яна была адзначана дыпломам нацыянальнай выставы наіўнага мастацтва “Інсіта-2012”, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала, і дыпломам нацыянальнай выставы “Інсіта-2016”, прысвечанай 120-годдзю Алены Кіш. А работа палачанкі “Маленні светлай Еўфрасінні” была адабрана для ўдзелу ў V Маскоўскім міжнародным фестывалі ”Фэст-наіў-2016”.
У мінулым годзе мастачка брала ўдзел у абласных і рэспубліканскіх выставах-конкурсах, адзначана дыпломам за ўдзел у пленэры па маляванцы, які прайшоў у г. Глыбокае. Работы Галіны Загурскай з 2019 года ўнесены ў спісы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь у вобласці інсітнага(наіўнага) жывапісу.
The website has 5 types of users with different functions. Choose a suitable one from the list. Use the help tips that are attached to each of the user type.
Buyer
Artist and designer
Please, enter your email address with which you registered. You will receive a link to this address for changing the password.